На працягу месяца да ўвагі наведвальнікаў была прапанавана выстава-партрэт нашага земляка, мастака Рамана Семашкевіча пад назвай “Раман Семашкевіч. Мара.” На выставе прадстаўлены матэрыялы з розных крыніц: энцыклапедый, кніг, публікацый з перыядычных выданняў, таксама рэпрадукцыі яго карцін. У гэтым годзе мы адзначаем 120-годдзе са дня яго нараджэння.
Раман Семашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Віленскай губерні (цяпер гэта Маладзечанскі раён у Мінскай вобласці). Сям’я Семашевічўа была шматдзетнай, хлопец быў адным з шаснаццаці дзяцей вясковага садавода. З дзяцінства пачаў цікавіцца мастацтвам, быў апантаны мастацтвам. У 1919 годзе паступіў у Віленскую школу, дзе адвучыўся пяць гадоў. Пасля вучыўся ў Язэпа Драздовіча ў яго майстэрні.
У 1924 годзе Семашкевіч незаконна пераходзіць мяжу. Ён працягвае вучыцца, цяпер ужо ў Віцебску і Маскве. Рамана Семашкевіча лічаць адным з найлепшых студэнтаў. Ён.удзельнічаў у выстаўках, яго працы куплялі разнастайныя музеі. Семашкевіча называлі таленавітым жывапісцам, лічылі «самародкам», «наіўным мастаком». Вядома, што да 1937 года Раман Семашкевіч стаў аўтарам 700 палотнаў. Лёс большасці з іх невядомы.
Быў арыштаваны ў лістападзе 1937 г. супрацоўнікамі НКУС, а ў наступным месяцы расстраляны. Пры арышце ў яго былі канфіскаваны каля 200 жывапісных прац. У 1958 годзе Рамана Семашкевіча пасмяротна рэабілітавалі.
Выстава выклікала цікавасць у наведвальнікаў бібліятэкі, а асабліва ў творчых асоб і прафесіянальных мастакоў – Васіля Бурава, Ядвігі Сянько, педагога дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” Макоўскай А.К., якая працуе кіраўніком студыі жывапісу ў Лебедзеўскай школе. Адкрыццём стала выстава для жыхаркі аг.Лебедзева Ліцюк Кацярыны Міхайлаўны і яе дзяцей Аляксандры і Міхаіла, вучняў Лебедзеўскай СШ, якія ў выхадны дзень наведалі нашу бібліятэку і, ў тым ліку, пазнаеміліся з творчасцю свайго земляка Рамана Семашкевіча.
![]() | ![]() | ![]() |
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.