Это интересно

размещено в: Это интересно | 0

10 беларускіх пісьменнікаў, творы якіх павінен ведаць кожны беларус

«Кожны перыяд гісторыі беларускай літаратуры прадстаўлены адметнымі асобамі, таму вылучыць 10 з іх, пачынаючы з С.Полацкага, Ф.Скарыны і заканчваючы сучаснымі паэтамі, празаікамі, драматургамі, вельмі цяжка. Згаданыя ніжэй 10 імёнаў – гэта, хутчэй, спроба назваць знакавых, хрэстамацыйных асоб у нашай літаратуры, творы якіх павінен ведаць кожны беларус. Па гэтай прычыне побач з прозвішчам таго ці іншага пісьменніка знаходзіцца пераважна не адна, а некалькі назваў твораў(кніг). Як гаворыцца, “лішняе” можна выкрасліць…»

Дзмітрый Пятровіч

 Пятровіч Дзмітрый Леанідавіч — паэт, празаік, кампазітар. Нарадзіўся 29 красавіка 1971 г. у г. Заслаўе Мінскай вобласці. Скончыў музычна-педагагічны факультэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэтаімя М. Танка, потым магістратуру. Шматгадоў настаўнічаў. Цяпер працуе вядучым стылістычным рэдактарам газеты «Звязда». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2010 г. убачыў свет зборнік паэзіі «Белая квецень кахання», праз два гады — кніга прозы «Белая Жанчына», адзначаная Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты Купідон» (2-е месца на конкурсе «Лепшы твор 2012 года»), у 2013 г. — другое, дапоўненае выданне гэтага зборніка. Зборнік вершаў “Адзіноты пажоўклыя дні” выйшаў у 2014г., кніга прозы “Анёлы” у 2015г.Аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў (у тым ліку на свае вершы).

 

ТОП10 ад Дзмітрыя Пятровіча

1.     Якуб Колас “Новая земля”

2.     Янка Купала “Курган”, “Паўлінка”, “Мая малітва”  і інш.

3.     Максім Багдановіч “Вянок”

4.     Алаіза Пашкевіч (Цётка) “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду)

5.     Ян Баршчэўскі “Шляхціч Завальня…”

6.     Іван Мележ “Палесская хроніка”

7.     Васіль Быкаў “Альпійская баллада”, “Знак бяды” і інш.

8.     Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Cтаха” і інш.

9.     Максім Танк “Родная мова”, “Завушніцы”, “Беларусь” і інш.

10.   Яўгенія Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”, “У шуме жытняга святла”

 

 Зэкаў Анатоль Мікалаевіч

Нарадзіўся 20 студзеня 1955 года ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года. Працуе ў розных літаратурных жанрах. Выдаў кнігі паэзіі “Боль сумлення”(1989), “Аварыя сумлення”(1996), “Зона кахання”(2003), “Лісты да цябе” (2005), “Чарнобыльскі вецер” (2006), “Промні кпозірку твайго”(2008), прозы “Вясельнае падарожжа ў Стамбул” (2000), “Генеральскі нумар” (2011), сатыры і гумару “Дуэль” (1994), “Дуэль-2”(1995), “Па самую плешку”(2003), “Кругі ў галаве” (2007), “Каханне на снезе” (2011), для дзяцей “Чатыры зярняткі” (2000), “На арэхавым кані” (2003), “Мянтуз сярод мядуз” (2007), “Зязюля Гулюля” (2011). Напісаў таксама кнігу ўспамінаў пра Алеся Пісьмянкова “Алесь” (2007). Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы. На асобныя з іх напісаны песні.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2009). Зборнік літаратурных пародый “Кругі ў галаве” прызнаны Саюзам пісьменнікаў Беларусі лепшай кнігай 2007 года ў намінацыі “Сатыра і гумар”.

 

ТОП – 10 ад Анатоля Зэкава

1.     Кастусь Цвірка “Воўчая выспа”

2.     Віктар Казько “Час збіраць косці”

3.     Людміла Рублеўская “Золата забытых магіл” і інш.

4.     Уладзімір Сцяпан “Адна капейка”

5.     Леанід Дайнека “Назаві сына Канстанцінам”

6.     Сяргей Вераціла “Разбітае сэрца Вітаўта”

7.     Рыгор Барадулін “У неба пехатою” і інш. кн. паэзіі

8.     Генадзь Бураўкін “Нагаварыцца з зоркамі” і інш .кн. паэзіі

9.     Алесь Разанаў “Лясная дарога” і інш.

10.   Андрэй Федарэнка  “Мяжа”

 Гальпяровіч Навум Якаўлевіч

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ» факультэт журналістыкіБДУ, завочна Віцебскі педагагічны інстытут. У 1977—1980 — рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб’яднання « Палімір » у Наваполацку, у 1980—1981 — супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», з 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе Саюза беларускіх пісьменнікаў, зараз — галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё.Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1990).

Дэбютаваў вершам у 1967 (газета «Химик», Наваполацк). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). Аўтар кніг паэзіі «Сцяжына», «Брама» (1990), «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртанні», а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках. Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На вершы Н. Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.

ТОП–10 ад Навума Гальпяровіча

1.     Багдановіч  М.  “Вянок”

2.      Быкаў В. “Сотнікаў”

3.     Караткевіч У. “Каласы пад сярпом тваім”

4.     Дайнека Л.“Меч князя Вячкі”

5.     Брыль Я. “Жменя сонечных промняў”

6.     Стральцоў М.  “Мой свеце ясны”

7.     Пісьмянкоў А. “Я не памру , пакуль жыву”

8.     Брава А. “Каменданцкі час для ластавак”

9.     Барадулін Р.  “Адам і Ева”

10.   Сербантовіч А. “Пярсцёнак”

 

 Шабовіч Мікалай Віктаравіч

Нарадзіўся 4 студзеня 1959, вёска Бадзені, Мядзельскі раён, БССР — беларускі паэт, перакладчык і педагог.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998). Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2008)

У 1992—2002 гг. працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне.

Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў:

·  «Дом» (1996)

·  «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996)

·  «Падары мне сваю адзіноту» (2002)

·  «Мая надзея» (2006)

·  «Хор болей не спявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэнні» (2008)

·  «Прыколы ад Міколы» (2015)

На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 170 песень. Некаторыя з іх гучалі на <Нацыянальным фестывалі беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне і міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». З песняй «Я чакаю цябе» (словы Міколы Шабовіча, музыка Алены Атрашкевіч) Таццяна Валахановіч перамагла ў 2015 г. на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне.

ТОП9 ад Міколы Шабовіча

1.     Янка Купала “Курган”

2.     Якуб Колас “Новая земля”

3.     Іван Мележ “Людзі на балоце”

4.     Янка Купала “Раскіданае гняздо”

5.     Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”

6.     Васіль Быкаў “Мёртвым не баліць”

7.     Аркадзь Куляшоў “Сцяг брыгады”

8.     Аляксей Дудараў “Вечар”

9.     Якуб Колас “На ростанях”

10.   Іван Шамякін «Трывожнае шчасце»

 

 Сівец Таццяна Мікалаеўна

Нарадзілася 23 чэрвеня 1982г. журналістка, паэтэса. Скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ ім. М.Танка (2005), атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры,і аспірантуру Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы НАНБ. Галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”, вядучая тэлепраекта “Дыяблог. Пра літаратуру.”Аўтар кніг “Праляцець па вясёлцы”, “Ліпеньская навальніца” і “Таму, хто знойдзе”.

 

 

 

 

 

ТОП – 10 ад Таццяны Сівец

1.     Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха”

2.     Васіль Быкаў “Знак бяды”

3.     Аркадзь Куляшоў “Цунамі”

4.     Янка Купала  “Тутэйшыя”

5.     Якуб Колас “Сымон -музыка”

6.     Ян Баршчэўскі “Шляхціц Завальня…”

7.     Андрэй Мрый “Запіскі Самсона Самасуя”

8.     Іван Мележ “Людзі на балоце”

9.     Юры Станкевіч “Любіць ноч – права пацукоў”

10.    Алена Брава “Рай даўно перанаселены”

 

Оставить ответ