Это интересно

размещено в: Это интересно | 0

 Кніга «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак» была прадстаўлена на ХХІІ Міжнародным кніжным кірмашы, які сабраў у Мінску выдаўцоў з 28 краін. Укладальнікам стаў наш зямляк, пісьменнік і краязнавец, супрацоўнік Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча Міхась Казлоўскі.

Упершыню ў гісторыі беларускага кнігавыдавецтва пад адной вокладкай сабраны практычна ўсе самыя змястоўныя матэрыялы пра геніяльнага мастака, а таксама яго ўласныя творы.

 

 

 

 

 

 

Язэп Драздовіч быў скульптарам, этнографам, жывапісцам, графікам, пісьменнікам, мовазнаўцам, археолагам, педагогам, астраномам. Назва кнігі адпавядае жыццю Драздовіча: шлях у яго быў цярністым, ён быў «вечным вандроўнікам», як трапна назваў яго Арсень Ліс, першы даследчык яго жыцця і творчасці.

Гэта вялікая праца доўжылася больш за два гады – трэба было адабраць найбольш значныя даследаванні, літаратурныя творы пра мастака, падрыхтаваць да друку яго ўласнуюспадчыну. Кніга складаецца з трох частак. Першы раздзел уключае публіцыстычныя, навуковыя, мастацтвазнаўчыя, мемуарныя творы пра Драздовіча. У другі ўвайшлі паэтычныя прысвячэнні гэтаму чалавеку, у тым ліку і паэма Казіміра Камейшы«Посах». У трэцім раздзеле сабраны творы самога Язэпа Драздовіча, яго літаратурная і мастацкая спадчына. Уключана сюды і факсімільнае выданне яго кнігі пра космас «Нябесныябегі». МіхасьКазлоўскі падкрэслівае, што ў кнізе ўпершыню друкуецца ранней невядомы шырокаму колу чытачоў раздзел дзённіка Драздовіча за 1938 год, які носіць назву «На пазахатнім свеце: успаміны з вайсковага жыцця». Гэта нататкі пра тое, як ён служыў у войску, быў фельчарам, фельдфебелем, нараджаўся як мастак. Гэта частка ўспамінаў убачыла свет дзякуючы пісьменніку, навукоўцу Арсеню Лісуякі перадаў матэрыял для друку.

Нельга не адзначыць і высакаякасныя рэпрадукцыі мастацкіх твораў Язэпа Драздовіча.

Новая кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. Яна стане сапраўдным падарункам для тых, хто цікавіцца беларускай культурай, неабыякавы да гісторыі свайго краю. Новае выданне можна купіць у магазінах «Белкнігі»у тым ліку ў нашай «Спадчыне».

Оставить ответ