Этно-трио Троица

Этно-трио Троица

размещено в: Новости | 0

У канферэнц-зале бібліятэкі «Верасок» прайшла сустрэча з беларускім музыкантам, кампазітарам, лідэрам групы «Этно-трио Троица» Іванам Кірчуком, які завітаў з монаспектаклем “Дарожка мая…”. Гэта аўтарская ўнікальная праграма, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за 30 год творчай дзейнасці. Імправізацыйна прагучала каля 20 беларускіх народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 1983-2003 гадоў. Таксама ўдзельнікі маглі ўбачыць струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык и лиру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хабэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачулі музычны строй чугункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз размаўлялі з прысутнымі на даступнай мове гукаў.

Оставить ответ