Эрудыт-круіз “Па роднай краіне”

размещено в: Новости | 0

Здзейсніць падарожжа па хвалях ведаў запрасілі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай бібліятэкі навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў. У круіз адправіліся тры каманды, якія адказвалі на пытанні з розных галін ведаў, але ўсе заданні былі аб’яднаны адной тэмай. Удзельнікам прапаноўвалася праверыць, наколькі яны добра ведаюць сваю краіну. На працягу ўсяго шляху падарожнікі прыпыняліся ў розных гаванях: “Архітэктура”, “Літаратура”, “Культурная спадчына”, “Гарады Беларусі”, “Дзяржаўныя святы” і інш. У кожным порце чакала цікавае заданне, пасля выканання якога можна было смела адпраўляцца далей.

У плаванні па моры інтэлекту перамагла каманда “Сонейкі”.

Оставить ответ