Што я ведаю пра СНІД?

размещено в: Новости | 0

1 снежня у сельскую бібліятэку-клуб в.Турэц-Баяры былі запрошаны школьнікі на прагляд тэматычнай медыяпрэзентацыі “Дзецям пра СНІД”, што прайшла да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Пры ўваходзе ў чытальную залу вучні атрымалі чырвоныя стужачкі – сімвал, які павінен прыцягваць увагу усіх людзей на планеце да праблемы СНІДу, і ніхто не павінен думаць, што яго гэта не тычыцца. Нездарма стужачка мае чырвоны колер і сімвалізуе кроў – у ёй затаілася асноўная прычына гэтага страшнага захворвання.

Пасля абмеркавання слайдаў дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульні “Праўда-няпраўда”. Калі прачытаныя тэзісы пра ВІЧ/СНІД былі правільныя – падымалі свае чырвоныя стужкі (напрыклад: чалавек можа заразіцца ВІЧ, калі праколвае сабе вушы; ад СНІДу няма лекаў; ВІЧ не перадаецца праз хатніх жывёл і г.д.). Потым з атрыманай інфармацыі вучні “саткалі” квілт “Што я ведаю пра СНІД?” і паслухалі прытчу пра матылька і мудраца, сутнасць якой у словах “Усё ў тваіх руках”. Жыццё такое цудоўнае – не губіце яго!

Оставить ответ