9 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы вёскі Турэц-Баяры прайшла гульня “Поле цудаў” па тэме “Шмат ёсць прафесій розных”. Праводзілася яна ў рамках бібліятэчнага праекта “Нецікавых прафесій не бывае”.
На такое карыснае і вясёлае мерапрыемства былі запрошаны дзеці са школьнага лагера адпачынку. Каб патрапіць у “тройку” шчасліўчыкаў, дзецям патрэбна было адказаць, як называюць прадстаўнікоў той ці іншай прафесіі. Пасля азнаямлення з пэўнымі правіламі гульні, дзеці прыступілі да ўгадвання слоў. У выніку былі разгаданы “кузнец” і “инженер”, а вось “ювелир” чамусьці выклікаў цяжкасці, таму ў фінал выйшлі толькі Капуцкая Каліна і Бароўскі Ягор. Некаторыя дзеці бралі прызы, калі ім выпадаў адпаведны сектар на барабане, і гэтым заканчвалі сваю гульню. Суперфінал для Ягора быў складаным, яму не ўдалося ўспомніць, як называецца спецыяліст па надвор’і, назіральнік і даследчык атмасферных з’яў. Але Ягор зарабіў самую вялікую колькасць балаў, на якія атрымаў цукеркі разам з іншымі гульцамі. У выніку дзеці ўбачылі: на самай справе існуе вялікая колькасць розных прафесій, і галоўнае – не памыліцца пры яе выбары, бо будучая прафесія – гэта і ёсць будучае жыццё кожнага чалавека.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.