Шлях друкаванага слова

размещено в: Новости | 0

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

 30 мая супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі для навучэнцаў установы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” турнір знаўцаў “Шлях друкаванага слова”.

 Прысутныя ўспомнілі гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных асветнікаў, сярод якіх Францыск Скарына, Сымон Будны, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая. Звярнулі ўвагу на пісьменнікаў і паэтаў Беларусі, таму што менавіта ў кнігах, у “прыгожым пісьменстве”, у словах паэтаў і пісьменнікаў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Прадэманстравалі эрудыцыю, перакладаючы словы і словазлучэнні на беларускую мову, растлумачваючы фразеалагізмы, называючы словы па іх лексічным значэнні.

У канцы турніра удзельнікі атрымалі салодкі сюрпрыз. І галоўнае, кожны зразумеў, што захаванне роднай мовы — вельмі важная задача сучаснасці. Гэта неабходна для таго, каб будучыя пакаленні маглі пранікнуцца багаццем нашай культуры і літаратуры. Бо менавіта праз мову мы перадаем і захоўваем веды, традыцыі і каштоўнасці, якія вызначаюць нас як народ.

Оставить ответ