1 верасня – Дзень ведаў. Гэты дзень сімвалізуе пачатак новага навучальнага года, з’яўляецца ўвасабленнем новых ведаў і адкрыццяў, новых цікавых навучальных праектаў, новых творчых ідэй.
Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча з 1 па 30 жніўня была абвешчана сеткавая акцыя, прысвечаная Дню ведаў.
З дапамогай кнігі, адпаведнай атрыбутыкі і аксесуараў бібліятэкары стваралі выставу-інсталяцыю на школьную тэму. Потым рабілі фотаздымак і размяшчалі ў сацыяльных сетках у групах бібліятэкі ў каментарах з хэштэгам # школьнаяпара.
Школьныя гады незабыўныя. Менавіта ў гэты час чалавек сталее, вучыцца самастойнасці, знаходзіць сяброў, адкрывае для сябе велізарны свет нязведанага. На выставах у бібліятэках прадстаўлены кнігі, якія дапамагаюць вучням зразумець школьную мудрасць, і мастацкая літаратура пра жыццё і прыгоды дзяцей у гэты выдатны перыяд іх жыцця.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.