28 лістапада работнікі цэнтральнай бібліятэкі прынялі ўдзел у праекце “Школа актыўнага грамадзяніна”, які дзейнічае на базе “Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа”. Сустрэча прайшла пад дэвізам “Независимая и процветающая Беларусь. Мы сделаем это вместе.”
Супрацоўнікі запрасілі навучэнцаў у завочнае падарожжа па залах Нацыянальнай бібліятэкі – візітнай карткі Беларусі. Сёння гэта не толькі самае багатае сховішча кніг, але і велізарны мультыфункцыянальны цэнтр, дзе сумясціліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура.
Хлопцы і дзяўчынкі змаглі з дапамогай мультымедыяпрэзентацыі прайсціся па залах Нацыянальнай бібліятэкі, даведацца новае аб асаблівасцях канструкцыі, убачыць маштаб гэтага унікальнага будынка. Даведаліся пра магчымасці і паслугі бібліятэкі, пазнаёміліся з яе сайтам.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны, а такама напісалі які ўнёсак для развіцця краіны яны могуць зрабіць самі. Свае меркаванні яны напісалі на стыкерах, якія прымацавалі на стэнд. Вось некаторыя з іх: “Хорошо учиться”, “Можно подарить окружающим улыбку”, “Заниматься спортом” і інш.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.