15 лютага абанемент цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча правёў чарговае свята “Чытач года”, дзе вылучаліся лепшыя чытачы па выніках мінулага года. Праграма была юбілейнай – 5 год таму была наладжана гэта імпрэза.
Намінантамі сталі 9 лепшых чытачоў па розным жанрам літаратуры.
Намінацыю “За вернасць бібліятэцы і чытацкі стаж” атрымала Раіса Мураўская. “Залаты фармуляр” – у Валянціны Буслаўскай, “Дэтэктыўныя тайны”– у Алега Волкава. Вялікаму аматару роднай літаратуры Ігару Маліноўскаму ўручана намінацыя “Патрыёт беларускай кнігі”. ”Аматарам кніжных навінак” стала Макарчык Надзея, “Аматарам замежнай літаратуры”– Таццяна Вярбіцкая. Намінацыя “Чытаючы студэнт – шлях да поспеху” прысуджана навучэнцы музычнага каледжа імя М. Агінскага Веры Каплінай, а студэнту гэтай жа ўстановы Івану Шабуневічу – “Альтэрнатыўны свет”.
“Самай чытаючай сям’ёй” прызнана сям’я Васілеўскіх, дзе кнігі чытаюць і бацькі і дзеці.
Па традыйцыі была названа “Самае чытаючае прадпрыемства” горада. Гэта намінацыя ўручана ТАА “ Белхол”.
А супер-чытачом – 2017 года стаў сапраўдны сябра бібліятэкі з вялікім чытацкім стажам Хвораў Валерый Іванавіч. Ён атрымаў традыцыйную керамічную саву і бэстэрміновы чытацкі білет.
На гэтым мерапрыемстве былі падведзены і вынікі фотаконкурса мінулага года “Горад чытае”. Пераможцамі сталі Новік Вольга і Сулім Вольга.
Свята прайшло у цёплай абстаноўцы за кубкам гарбаты і суправаджалася музычнымі нумарамі. Усе намінанты атрымалі падарункі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.