16 лютага у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча вызначылі лепшага чытача мінулага года і назвалі пераможцаў у 11 намінацыях. Па традыцыі за кубкам гарбаты, з добрымі песнямі ўшаноўвалі аматараў літаратуры. Падарункі намінантам уручалі: дырэктар ЦРБ Марыя Ляцяга, загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Дудзіч.
Вядучым, Марыі Кароль і Наталлі Кісель, дапамагаў артыстычны трэцякласнік СШ №8 Арцём Макавец. Прадпрыемствы, індывідуальны прадпрымальнік Алег Лях дапамаглі з прысмакамі для салодкага стала. І ўсё ж самым цікавым на ўрачыстасці было знаёмства з намінантамі – людзьмі неардынарнымі, усебакова падкаванымі – сапраўднай знаходкай не толькі для бібліятэкараў, але і для журналістаў.
Самай актыўнай чытачкай сярод моладзі названа Аляксандра Абрамовіч. Па выніках мінулага года сям’я Леаніда і Галіны Рак названа самай чытаючай. Галоўная інтрыга свята – узнагароджванне «Чытача – 2016». Усе мінулыя гады гэтага тытулу ўдастойваліся жанчыны, і нарэшце, ён перайшоў да прадстаўніка моцнай паловы чалавецтва. Ім стаў слесар-рамонтнік ААТ «Фартуна Фэшн» Дзмітрый Ермаковіч, які за мінулы год прачытаў 160 кніг. Прыемна, што менавіта ў сям’і Ермаковічаў пасялілася вялікая гліняная сава – сімвал мудрасці і ведаў, галоўны прыз штогадовага конкурсу на лепшага чытача, які па заказе ЦРБ стварылі на ТАА «Вежа ММФ».
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.