“Чытаем Купалу і Коласа”

размещено в: Новости | 0

Вось і скончылася свята, якое ўсе так чакалі. Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ўжо ў дваццаць першы раз змог парадаваць і здзівіць жыхароў горада і раёну, а таксама яго шматлікіх гасцей.

Супрацоўнікі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча таксама не засталіся ўбаку ад такой прыемнай падзеі. Таму ў апошні дзень фестывалю імі была арганізавана паэтычная пляцоўка “Чытаем Купалу і Коласа”. Удзельнікамі яе сталі  такія вядомыя аўтары, як Тамара Бунта, Аляксандр Хазянін, Тамара Бярэзіна, Святлана Капуцкая, Тамара Аўсяннікава. Выступленні літаратараў пачыналіся з дэкламавання любімых вершаў беларускіх песняроў, і працягваліся чытаннем уласных твораў. Тамара Кашчэва, не толькі паэт, але і кампазітар, выканаўца, пазнаёміла публіку з песнямі, натхнённымі жыццёвымі шляхамі Купалы і Коласа. Акрамя таго, падчас мерапрыемства адбыўся дэбют маладой паэтэсы Ганны Літвінка, супрацоўніцы бібліятэкі “Верасок”. Вядучай паэтычнай пляцоўкі ўжо па традыцыі стала Таццяна Атрошанка, якая да ўсяго іншага – лаурэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты купідон” у намінацыі “Песня”. Выкананнем сваіх аўтарскіх песен разам з музыкантамі яна падняла настрой усім прысутным.

На працягу ўсяго мерапрыемства каля бібіліятэкі працавала тэматычная кніжная выстава, з якой маглі пазнаёміцца ўсе жадаючыя, зацікаўленныя ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Оставить ответ