Чытаем Купалу і Коласа разам

Чытаем Купалу і Коласа разам

размещено в: Новости | 0

Конкурс чытальнікаў «Чытаем Купалу і Коласа разам», арганізаваны бібліятэкай сямейнага чытання “Верасок”,  адбыўся 3 чэрвеня на пляцоўцы каля кінатэатра “Радзіма” і праходзіў у рамках XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017”. Прысвечаны ён быў  135-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Вучні і настаўнікі дзевяці школ горада і раёна актыўна ўключыліся ў правядзенне конкурсу. Бібліятэка атрымала 23 заяўкі на ўдзел.

Выбіралі лепшага чытальніка сярод малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Ацэньвала конкурс кампетэнтнае журы ў складзе членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Аксаны Мікалаеўны Ярашонак і Таццяны Аляксандраўны Атрошанка, педагога ДУА “Заскавіцкі  вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”  Кандаўравай Наталлі Анатольеўны.

Удзельнік тэатральнай студыі «Кіпяток», вучань 3 класа, СШ №8 Макавец Арцём, лёгка і нязмушана выканаў ролю сувядучага конкурсу і заслужыў шматлікія глядацкія сімпатыі.

А пакуль журы выбірала лепшых, вядучыя правялі віктарыну, прысвечанаю жыццю і творчасці пісьменнікаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі  атрымалі маленькія, але прыемныя прызы.

Сярод удзельнікаў 1-4 класаў першае месца заняла Дзяменцьева Анастасія, вучаніца 1 класа гімназіі № 7. Другое і трэцяе месца было прысуджана Валынец Лізавеце і Сіняўскай Ульяне, вучаніцам 3 “В” класа СШ №1 імя Янкі Купалы.

Сярод удзельнікаў 5-9 класаў пераможцай конкурсу стала Ляшок Кацярына, вучаніца 8 “В” класа гімназіі-каледжа мастацтваў. Альховіч Ульяна, вучаніца 5 класа гімназіі  № 10  заняла другое месца. Трэцяе месца атрымала Сухоцкая Анастасія, вучаніца 8 класа сярэдняй школы №9.

Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны прызамі.

Оставить ответ