Бягучы год праходзіць пад знакам ушанавання памяці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Янка Купала, класік сусветнай і беларускай літаратуры, нарадзіўся на маладзечанскай зямлі. У юбілейны год праца бібліятэк ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” накіравана на абуджэнне цікавасці да жыцця і дзейнасці вялікага песняра, папулярызацыю яго твораў, далучэнне чытача да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.
Так з нагоды святкавання 135-годдзя Я.Купалы дзейнічаў праект “Чытаем Купалу разам”. Па ўмовах праекта удзельнік павінен быў на камеру прачытаць верш паэта і даслаць працу ў аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”. Здымачнай пляцоўкай павінен быў стаць інтэр’ер бібліятэкі (пажадана на фоне партрэта Я.Купалы, альбо кніг аб ім). Свае работы у рамках праекта даслалі 26 удзельнікаў – чытачоў публічных бібліятэк раёна. Удзел прынялі чытачы рознага узросту, нават наведвальнікі спецыялізаванай бібліятэкі для людзей са слабым зрокам, але найбольш з іх – дзеці. Удзельнікі праекта пранікнёна і чулліва чыталі творы класіка і мы яшчэ раз пераканаліся, што гэта сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры. Спадзяёмся, што гаючае роднае слова запала у душу і чытальнікам і слухачам і ім яшчэ раз захочацца пагартаць томік паэзіі Вялікага песняра.
Смотреть видео на Youtube:
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.