| Песня ляці ў далёкі шлях, Віруе ў небе белы птах, Што ведае, дзе мой бацькоўскі дом Ён бачыць тую верную каханую, што мне наканавана У садзе пад галінай бэзу чуліся нам гукі паланэзу…/В.Шарапаў/ |
У верасні 2025 год адзначалася 260-годдзе з дня нараджэння дзяржаўнага. культурнага і палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара-аматара Міхала Клеафаса Аганіскага (1765-1833 гг.).
Супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай раённай бібіліятэкі імя Максіма Багдановіча 21 кастрычніка запрасілі вучняў Маладзечанскай школы мастваў у літаратурна-музычную гасцёўню “Чароўна гучаў паланэз”, прысвечаную гэтай даце.
Дзе нарадзіўся Міхал Клеафас, што уяўляў сабой герб князёў Агінскіх, якую ролю адыграў у лёсе будучага дзеяча яго настаўнік Жан Ралей, якім патрыётам сваёй Радзімы быў Міхал Клеафас, якую ролю ў яго жыцці адыгрыў маёнтак Залессе (зараз Смаргонскі раён Гродненскай вобласці) і чаму яго называлі “Паўночнымі Афінамі” і іншыя старонкі неверагоднага лёсу Агінскага былі разгледжаны у гасцёўне.
Яшчэ дзяўчаты пазнаёміліся з кнігамі пра жыццё і дзейнасць Агінскага (яны захоўваюцца ў нашаё бібліятэцы), даведаліся пра экспазіцыі адноўленага музея у Залессі, пра цікавую дзейнасць Маладзечанскага музычнага каледжа, які носіць імя славутага Міхала Клеафаса.
Напрыканцы мерапрыемства была прапанована невялічкая гульня-віктарына на ўбачанны матерыял пра Агінскага. І, канешне ж, гучаў Паланез у выкананні славутага ансамбля “Песняры”.






Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.