“Читаем друг другу, читаем по кругу”

размещено в: Новости | 0

14 чэрвеня для дзяцей летняга аздараўленчага лагера ДУА “Гарадоцкая базавая школа” сельская інтэграваная бібліятэка №10 аграгарадка Гарадок арганізавала літаратурныя гонкі “Читаем друг другу, читаем по кругу” па творчасці знаёмага ўсім празаіка Янкі Галубовіча.

Бібліятэкар напомніла аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Дзецям было прапанавана трынаццаць назваў яго твораў. Чыталіся гэтыя творы з інтанацыяй і выразна. З цікавасцю слухаліся прачытанныя па кругу апавяданн і казкі такія як “Зязюля дзетак шукала”, “Янотавы абяцанкі”, “Шчодрая вавёрка”, “Гадзюкі ля вогнішча”, “Госця”, “Сустрэча”, “Сквапны бабёр”, “Кот Герадот”, “Васількова радасць” і інш. Слухалі вельмі уважліва, бо на наступны дзень патрэбна было свае веды прымяніць у прызавой віктарыне-пошуку “Вучыў любіць і берагчы родную прыроду”.

Оставить ответ