Час, які нельга забыць

размещено в: Новости | 0

22 сакавіка 1943 г. Хатынь была знішчана. Ні на адной геаграфічнай карце няма сёння гэтай беларускай вёскі. Але на тым месцы, дзе яна была, раскінуўся велічны мемарыяльны комплекс у памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі гістарычны ваяж “Час, які нельга забыць”, прысвечаны гэтай журботнай даце. Яны пазнаёмілі навучэнцаў Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа з трагічнай гісторыяй Хатыні. У сцэнарый былі ўключаныя вершы беларускіх паэтаў, празаічныя матэрыялы з кнігі Антона Бялевіча “Хатынь: боль і гнеў“. Акрамя гэтага былі выкарыстаны архіўныя матэрыялы, у тым ліку з паказанняў Іосіфа Іосіфавіча Камінскага, галоўнага сведкі і відавочцы Хатынскай трагедыі.

Оставить ответ