Чароўны свет казкі

размещено в: Новости | 0

1 красавіка ў рамках тэатральнага тыдня супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі сумесна з кіраўніком тэатральнай студыі «Её величество – игра» Іванькінай Галінай Пятроўнай правялі гульню-фантазію «Чароўны свет казкі». Мерапрыемства прайшло для выхаванцаў ДУА «Яслі-сад № 32 г. Маладзечна».

Гульня-фантазія была прысвечана Міжнароднаму дню тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка. Для дзяцей было падрахтавана сапраўднае свята.

Бібліятэкар расказала, якія бываюць тэатры, аб правілах паводзінах у тэатры. З вялікай цікавасцю юныя чытачы адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў віктарыне «Ці добра ты ведаеш казкі».

Пад час вясёлага антракту Галіна Пятроўна правяла гульню на ўвагу «Я-не я» і гульню «Пакажы героя», у якой дзеткі пазнаёміліся з пальчыкавым тэатрам.

Усе маглі адчуць сябе маленькімі акцёрамі прыняўшы ўдзел ў інсцэніроўцы казкі «Колобок», у кожнага атрымаўся свой непаўторны і цікавы персанаж. Выхаванцы цярпліва слухалі адзін аднаго, хоць гэта давалась ім нялёгка, бо кожнаму хацелась хутчэй паказаць свой тэатр.

У гэты дзень было шмат смеху, весялосці і станоўчых эмоцый. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у падрыхтаваных конкурсах і гульнях, а на памяць усе атрымалі карысныя падарункі.

Оставить ответ