Чараўніцтва навагодняй ночы

размещено в: Новости | 0

Вясёлая народная прымаўка “Як сустрэнеш, так і правядзеш” заўсёды была актуальная – яе ведаюць нават дзеці. Таму ўсім нам хочацца як мага лепш сустрэць Новы год. 26 снежня філіял №36 “Сельская бібліятэка-клуб в. Турэц-Баяры” запрасіла дзяцей са школьнага лагера адпачынку на літаратурныя прадказанні “Чараўніцтва навагодняй ночы”.

З прапанаванай выставы кніг пра Новы год школьнікі выбіралі тую, якая ім спадабалася больш за ўсё, называлі старонку і радок. Праз смех і жарты слухалі дзеці свае прадказанні: некаму трапляліся такія сказы, што і расшыфроўваць нічога не трэба, а камусьці – цэлая абракадабра, і над ёй трэба было добра падумаць.

А яшчэ вучням было прапанавана выцягнуць з торбачкі Дзеда Мароза прадказанне на ўвесь наступны год. Тут ўжо было і зусім весела: трапляліся  выйгрышная латарэя, здароўе, новыя сябры, цікавы занятак, незвычайнае падарожжа, а то і проста выдатныя адзнакі ў дзённік… Застаецца верыць і спадзявацца, што ўсе бібліятэчныя прадказанні абавязкова здзейсняцца!

 

Оставить ответ