6 мая ў філіяле № 2 «Гарадская бібліятэка» для юных чытачоў прайшла гульня-віктарына «Чараўнік з вялікім сэрцам», прысвечаная 85-годдзю вядомага беларускага пісьменніка, рэдактара беларускага дзіцячага часопіса «Вясёлка», члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні праўлення Беларускага дзіцячага фонду – Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.
На пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Уладзіміра Сцяпанавіча, расказала аб шляху ад слесара да дзіцячага пісьменніка і паказала відэапрэзентацыю па яго творчасці .
А далей дзяцей чакалі розныя цікавая заданні з кнігі Уладзіміра Ліпскага «Я тут жыву»: рэбусы, крыжаванкі: «Сімвалы сталіцы» і «З горада па літары», віктарына «Чароўны заапарк», рэбус-загадка «Тры сыны» і іншыя.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.