Чалавек. Дзяржава. Закон

размещено в: Новости | 0

Асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года. Да гэтай урачыстай падзеі бібліятэкары ў ДУА “Сярэдняй школе № 8 г. Маладзечна” правялі дзелавую гульню “Чалавек. Дзяржава. Закон”.

Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, пазнаёміліся са структурай Канстытуцыі, яе асноўнымі часткамі.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла пра значэнне Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай Рэспублікі. Былі разгледжаны раздзелы і артыкулы з Канстытуцыі. Акрамя гэтага, вучнi пазнаёміліся з гісторыяй стварэння першай Канстытуцыі – Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588. Скарыстаўшыся атрыманымі ведамі, хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Закон для ўсіх і кожнага”.

Оставить ответ