Навагоднія святы працягваюцца, а якое ж свята без прыгажуні елкі з яе рознакаляровымі цацкамі. 10 студзеня бібліятэкары залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі запрасілі чытачоў на забаўляльна-пазнавальную праграму «Цуд навагодняй цацкі».
Удзельнікам праграмы распавялі, як выглядалі першыя цацкі, з чаго яны былі зроблены і як яны змяняліся з цягам часу. Таксама дзеці даведаліся, дзе з’явіліся першыя фабрыкі па вырабе ёлачных цацак са шкла, і паназіралі за зачаравальным працэсам іх вырабу. Юным чытачам было прапанавана паўдзельнічаць у стварэнні сваіх упрыгожванняў у выглядзе сняжынак. Напрыканцы праграмы дзеці паглядзелі відэаролік «Гісторыя навагодняй цацкі». Бібліятэкарамі была падрыхтавана яркая і маляўнічая кніжная выстава «Навагодняя казка». У завяршэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца каля выставы і забраць да дому свае прыгожыя сняжынкі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.