Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яскравых культурных свят. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі нашым продкам, якія ўнеслі ўклад у гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку. Напярэдадні свята, 5 верасня, супрацоўнікі філіяла №1 “Гарадская бібліятэка” правялі на вулічнай пляцоўцы інтэрактыўную праграму “Цудоўны скарб – беларуская мова”. З вытокамі беларускага пісьменства і багаццем роднай мовы бібліятэкары азнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства праз удзел у гістарычным падарожжы “Кніга – духоўная скарбніца беларусаў”, у тэматычных і пазнавальных гульнях “Цікавыя беларускія словы”, “Перакладчык”, “Расшыфруйце прыказку” і інш. Сярод найбольш яскравых і значных прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Ён увайшоў у нашу гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Кнігі, выдадзеныя Францыскам Скарынам, з’яўляюцца нацыянальным здабыткам, а сам асветнік стаў адным з сімвалаў Беларусі. Таксама ў фае бібліятэкі арганізавана фотазона “Францыск Скарына і яго эпоха”, ля якой ахвочыя могуць зрабіць фота на памяць.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.