Леанард Ходзька — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец нарадзіўся 6 лістапада 1800 года у вёсцы Аборак (цяпер злілася з вёскай Груздаўка), Маладзечанскага раёна, Мінскай вобласці (памёр12 сакавіка 1871 года).
Л. Ходзька вучыўся ў Віленскім універсітэце (1816—17). З’яўляўся членам таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам. 3 1819 – ён сакратар кампазітара М. К. Агінскага. У 1822 эміграваў ў Еўропу, з 1826 знаходзіўся у Парыжы. Пісаў на польскай і францускай мовах. Аўтар паэмы «Залессе», у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак М. К. Агінскага каля г. Смаргонь). Выдаў зборнікі твораў А. Міцкевіча і І. Красінскага, мэмуары М. К. Агінскага, працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у тым ліку «Польшча» (1836—1841), у якой шмат матэрыялаў пра Беларусь. Напісаў біяграфію Т. Касьцюшкі, «Папулярную гісторыю Польшчы». Сабраў 125 тамоў дакумэнтаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і інш.
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча стварылі віртуальную і рэальную літаратурную карту Маладзечаншчыны. На ёй размясцілі 18 партрэтаў самых вядомых літаратараў, лёс якіх звязаны з Маладзечаншчына. Рэальная карта зроблена з сучасных матэрыялаў, мае вельмі прыгожы выгляд. Калі глядзіш на яе, чытаеш назвы населеных пунктаў, бачыш змешчаныя на магнітах партрэты творцаў, якія нарадзіліся ці жылі ў іх. Карту супрацоўнікі бібліятэкі выкарыстоўваюць на розных асветніцкіх мерапрыемствах, выстаўках, сустрэчах. Леанард Ходзька займае на ёй сваё пачэснае месца. Гэта таленавіты гісторык, публіцыст, з багатай біяграфіяй, пра якога можна расказаць шмат цікавага.
Да 220-гадовага юбілею славутага земляка у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча падрыхтава літаратурная выстава «Ходзька гербу «Костеша», на якой прадстаўлена літаратура аб яго жыцці і дзейнасц.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.