Бываюць падзеі, якія з кожным новым дзесяцігоддзем набываюць асаблівую значнасць, становяцца бессмяротнымі. 20 чэрвеня да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зала мастацтва правяла музычна-паэтычную гасцёўню “Хай будзе ясным неба над зямлёй”. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці летняга лагера ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”.
Музыка і вайна … Здавалася б, несумяшчальныя паняцці. Але ваенныя песні выкарыстоўваліся з даўніх часоў. А ў гады Вялікай Айчыннай вайны музыка, а менавіта песня, стала дзейснай зброяй ў барацьбе з ворагам. “Кто сказал, что надо бросить песни на войне? После боя сердце просит музыки вдвойне!”
На мерапрыемстве гучалі песні і вершы, была падрахтавана прэзентацыя. А на прыканцы гасцёўні быў паказан відэаролік “Освобождение Беларуси. Редкая кинохроника”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.