Фіта-кафэ «Веру ў сілу траў гаючых»

размещено в: Новости | 0

Раслінны свет падарыў чалавеку выдатнае багацце – лекавыя расліны, якія заўсёды былі крыніцай жыцця, ежы і здароўя для чалавека. 17 мая бібліятэкары абанемента ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча» адкрылі дзверы ўтульнага фіта-кафэ «Веру ў сілу траў гаючых» сваім актыўным чытачам. Прысутныя даведаліся, што выкарыстанне раслін для лячэння хвароб і ўмацавання здароўя пачалося яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Бібліятэкары з дапамогай прэзентацыі расказалі аб гаючых сілах раслін, якія вядомы кожнаму.

Бібліятэчнае фіта-кафэ наведаў госць – супрацоўнік ТАА «Ірына-фарм» Малчанава Тамара Леанідаўна, якая распавяла аб лекавых раслінах, госці бібліятэкі даведаліся шмат новага аб іх выкарыстанні. Таксама распавяла чытачам аб асноўных лекавых раслінах, якія ўжываюцца ў нас у Беларусі.

Прысутныя з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнёвай праграме. Адказвалі на пытанні, пазнаёміліся з дзіўнымі легендамі аб лекавых раслінах. Адгадвалі песні, назвы якіх былі звязаны з якой-небудзь раслінай. Па заканчэнні мерапрыемства гасцям была прапанавана віктарына, у якой трэба было па смаку адгадаць лекавыя расліны, з якіх заварана гарбата.

Оставить ответ