Імклівае развіццё лічбавых тэхналогій, рэзкае павелічэнне ліку электронных паслуг, якія прадстаўляюцца насельніцтву, а таксама адсутнасць у грамадзян базавых навыкаў абароны асабістай інфармацыі ў інтэрнэце прывялі да ўстойлівага росту колькасці кіберзлачынстваў. На жаль, сёння большасць грамадзян недастаткова інфармаваныя аб методыцы дзеянняў кіберзлачынцаў, фармальна ставяцца да абароны ўласнай інфармацыі, персанальных дадзеных, а такім чынам – маёмасці.
19 чэрвеня ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максма Багдановіча прайшла сустрэча з супрацоўнікам Белагропрамбанка Новік Святланай Юр’еўнай.
Святлана Юр’еўна расказала ўдзельнікам сустрэчы як бяспечна і эфектыўна карыстацца банкаўскімі паслугамі, выбіраць фінансавыя інструменты, выкарыстоўваць сучасныя анлайн-тэхналогіі. Прысутныя даведаліся што такое фішынг і вішынг, як абараніць сваю банкаўскую карту ад злачынцаў, а таксама задавалі пытанні, якія іх цікавілі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.