Філіялу “Вязынка” – 75

размещено в: Новости | 0

Філіял “Вязынка” заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 04.08.1945 № 1139-292 “Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. Для наведвальнікаў ён адкрыўся 20.06.1948г., а у 1972 годзе створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” (агульная плошча 21 га).

Менавіта тут, у колішнім маёнтку Вязынка нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882-1942).

З 1972 г. на тэрыторыі запаведніка да дня нараджэння народнага паэта Беларусі праводзяцца Рэспубліканскія святы паэзіі, песні і народных рамёстваў, з 1976 г. – традыцыйныя злёты студэнтаў-філолагаў БДУ, з 2010 г. – фінальныя канцэрты конкурсу аўтарскай песні “Купалаўскія вакацыі”, а таксама каляндарныя народныя святы і інш.

Бібліятэкі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” таксама прымаюць удзел у святах, якія праводзяцца ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка”, гэта: Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”, сустрэча з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, міжнародныя і рэспубліканскія форумы і канферэнцыі. Праводзяцца краязнаўчыя семінары для бібліятэкараў.

Оставить ответ