Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Клара Лявонцьеўна Філіпава нарадзілася ў 1927 годзе ў райцэнтры Лоеў Гомельскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязной, разведчыцай штаба партызанскай брыгады «За Радзіму». За баявыя мужнасць і адвагу ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 11 ступені, медалямі “3а адвагу”, “3а баявыя заслугі”, «Партызану Вялікай Айчыннай вайны II ступені», а таксама шматлікімі юбілейнымі медалямі.
У мірны час з 1945 года яе жыццё было звязана з Маладзечанскім рэгіёнам. Працавала ў Маладзечанскім абласным радыёкамітэце (рэдактарам апошніх паведамленняў), настаўніцай Беніцкай сямігодкі, загадчыцай Палачанскай сельскай бібліятэкі, старшынёй Палачанскага сельскага Савета, інструктарам арганізацыйнага аддзела райкама і гаркама партыі. На працягу 22 год узначальвала Маладзечанскую фабрыку мастацкіх вырабаў, пры гэтым цягам 20 год паспяхова сумяшчала дырэктарскую пасаду з работай у гарадскім Савеце дэпутатаў, узначальваючы пастаянную дэпутацкую камісію па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні. За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “3а працоўную доблесць”.
Актыўнай жыццёвай пазіцыяй, клопатам і ўважлівымі адносінамі да людзей Клара Лявонцьеўна заслужыла павагу і аўтарытэт у маладзечанцаў. Ёй з поўным правам ў 1986 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна».
Нават на заслужаным адпачынку Клара Лявонцьеўна ніколі не адыходзіла ад грамадскіх спраў. Была намеснікам старшыні жаночага савета горада, стаяла ля вытокаў стварэння гарадской ветэранскай арганізацыі. На працягу 20 год была членам прэзідыума, намеснікам старшыні, а затым старшынёй гарадскога савета ветэранаў. Пасля аб’яднання гарадской і раённай арганізацый з’яўлялася членам прэзідыума раённага савета ветэранаў, дзе яна з поспехам выконвала важную і адказную работу.
Дзякуючы яе публікацыям у «Маладзечанскай газеце» і выступленням на радыё, жыхары Маладзечаншчыны пазнаеміліся са многімі дастойнымі і заслужанымі людзмі горада і раёна, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
![]() | Фліпава, К. Л. Жывым – помніць… / К.Л.Філіпава ; [прадмова: С.У.Зубкова, А.А.Хазянін]. – Маладзечна : Друк. “Перамога”, 2009. – 277,[3]с. Кніга прымеркавана да 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айныннай вайне. Аўтар кнігі, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровая грамадзянка нашага горада К.Л. Філіпава ў нарысах, замалёўках, успанінах верэранаў паспрабавала праз лёсы многіх людзей паказать лёс цэлага пакалення. Гэта кніга вучыць спасцігаць і ўсведамляць сапраўдную цану Перамогі ў той кровапралітнай вайне. |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ