Фотавыстава “Чорна-белае рэтра Аляксандра Салагуба”

размещено в: Новости | 0

Адкрыццё фотавыставы “Чорна-белае рэтра Аляксандра Салагуба” адбылося ў фае бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок”. Арганізатарамі мерапрыемства сталі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча. У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, зробленныя на працягу дваццаці гадоў, 60- 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Аўтар пазнаёміў наведвальнікаў са сваімі фотаработамі, асабліва засяродзіў увагу на працах, прысвечанных шахцёрскаму жыццю, так як доўгі час працаваў у шахтах Данбаса. У аб’ектыў фотаапарата Аляксандра Салагуба трапілі цікавыя моманты з жыцця калег і сяброў, адметныя падзеі нашага горада. Некаторыя гледачы нечакана знаходзілі на фотаздымках сябе і знаёмых.

Побач з экспазіцыяй размясцілася выстава рэтра-рэчаў таго часу. Маладых наведвальнікаў зацікавілі друкарская і лічыльная машынкі, электраплойка, радыёкропкі, касетны магнітафон у скураным кажушку, фільмаскопы і, канешна, старыя фотаапараты. Бібліятэкары таксама расклалі побач з старымі выявамі бібліятэкі кнігі, якія чыталі ў той час, і савецкія паштоўкі.

У поўнай меры ацаніць майстэрства фотаамайстра можна будзе да 30 лістапада.

Оставить ответ