На тэрыторыі мемарыяльнага комплекса «Курган Славы» ўжо які год адбываюцца тэматычныя выставы выхаднога дня. Добрай традыцыяй гэтага свята стаў удзел у ім супрацоўнікаў залы мастацтва Маладзечанскай центральнай раёоннай бібліятэкі імя Максіма Богдановіча. 4 ліпеня імі быў праведзены майстар-клас “Фарбы беларускай душы”.
Нашы супрацоўнікі невыпадкова выбралі такую тэму для новай сустрэчы. Беларуская душа гэта яскравая палітра, якая складаецца з багатай прыроды, старажытных традыцый і шчырых людзей. Гэтыя колеры адлюстроўваюцца ў тканых арнаментах, народнай музыцы, паэзіі і штодзённым жыцці. Галоўны колер душы — гэта чалавечнасць. Беларусаў традыцыйна апісваюць як працавітых, гасцінных, спакойных і міралюбных людзей. Яны заўсёды гатовы падзяліцца апошнім кавалкам хлеба і сустрэць госця з адкрытым сэрцам.
Кожнаму наведвальніку прапанавалася стварыць сваю, асабістую паштоўку і размаляваць яе тымі колерамі, якія, нібыта нашы рэкі, цякуць праз яго душу, і падарыць яе блізкаму чалавеку. Паштоўкі і патрэбны, каб паказаць клопат, павіншаваць са святам і падзяліцца ўсмешкай на адлегласці. Гэта маленькі жэст, які дорыць вялікую радасць.
Наш майстар-клас зацікавіў людзей розных пакаленняў, ад самых маленькіх, да асоб даволі сталага ўзросту. І вельмі востра ў гэты дзень адчувалася сувязь пакаленняў.
Дзякуй ўсім, хто прыняў удзел у нашым свяце і падзяліўся цеплынёй сваёй душы.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.