У чаканні зімовага цуду

размещено в: Новости | 0

Новы год – чароўны час для кожнага чалавека. Гэтае свята чакаюць увесь год. Сэрцы напаўняюцца каханнем, а хата неверагоднай святочнай атмасферай. Бібліятэка вырашыла не заставацца ў баку і падтрымаць навагодні настрой гараджан.

30 і 31 студзеня супрацоўнікі абанемента цэнтральнай бібліятэкі ім. Максіма Багдановіча правялі з чытачамі віктарыну “У чаканні зімовага цуду”. Падчас мерапрыемстваў наведвальнікі бібліятэкі адказвалі на пытанні пра навагоднія традыцыі розных краін, адгадвалі вершы беларускіх аўтараў пра зіму і заканчвалі фразы герояў з любімых савецкіх кінафільмаў. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі салодкія прызы. Чытачы зарадзіліся святочным настроем і пазітыўнымі эмоцыямі напярэдадні Новага года.

Оставить ответ