У дапамогу дачніку

размещено в: Новости | 0

З надыходам вясны ва ўсіх садаводаў-аматараў і ўладальнікаў асабістых прысядзібных гаспадарак, а таксама дачнікаў надыходзіць клапотная і “гарачая” пара – трэба прывесці ў парадак ўчасткі, падрыхтаваць зямлю да пасадкі, усё своечасова і правільна пасадзіць, каб потым сабраць добры ўраджай.

Таму да пачатку дачнага сезона, 10 красавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №2 была аформлена кніжная выстава “У дапамогу дачніку”. На ёй былі прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні з карыснай інфармацыяй аб вырошчванні пладовых і агароднінных раслін, аб тым, як самастойна выгадаваць якасную расаду, барацьбе са шкоднікамі і хваробамі агародных культур, аб тэхніцы збору ўраджаю і яго захоўванні. Прадстаўленая на выставе літаратура была цікавая і карысная як дасведчаным садоўнікам і агароднікам, так і тым, хто толькі пачынае апрацоўваць агарод і вырошчваць сад.

Акрамя гэтага для чытачоў была падрыхтавана віктарына “Дачныя замарочкі з бочкі”, якая ўключала розныя цікавыя пытанні па садоўніцтве і агародніцтве.

Оставить ответ