У гасцях у містэра Алоўка

размещено в: Новости | 0

30 сакавіка ў сельскай бібліятэцы-клубе в. Турэц-Баяры прайшла забаўляльная гадзіна “У гасцях у містэра Алоўка”. Свой дзень народзінаў мы ўсе любім і чакаем, бо нас віншуюць родныя, блізкія і сябры, яны ж і падарункі нам робяць, і розныя сюрпрызы рыхтуюць. Такі ж цудоўны дзень ёсць і ў звычайнага… алоўка, і адсвяткаваць яго ў сельскую бібліятэку-клуб в.Турэц-Баяры былі запрошаны дзеці са школьнага аздараўленчага лагера. Містэр Аловак надоўга запомніць гэты дзень!

Дзеці спачатку азнаёміліся з амаль легендарнай гісторыяй вынаходніцтва графітнага алоўка; пабачылі розныя віды алоўкаў: каляровыя, касметычныя, клеючыя, а той вялізарны, якім карыстаюцца будаўнікі, выклікаў у малых поўнае захапленне. Потым ім было прапанавана падабраць рыфму да слова “карандаш”, паўдзельнічаць у “драўлянай” віктарыне, назваць словы, якія прыходзяць на розум, калі чуем “жоўты”, “сіні”, “чырвоны”… Без малюнкаў таксама не абышлося – школьнікі змаглі адчуць сябе сапраўднымі дызайнерамі, калі ўдзельнічалі ў конкурсах “Абгортка для цукеркі” і “Піктаграма бібліятэкі”.

Але самае цікавае было наперадзе! Што толькі дзеці не выраблялі з алоўкам-імяніннікам! Паспрабуйце ўтрымаць яго на адным пальчыку і прысесці ды не згубіць! А падніміце над галавой аловак, утрымліваючы яго мезеным і указальным пальцамі! А стварыце з алоўка вусы і патаньчыце! І намалюйце у паветры нейкую фігуру так, каб твае сябры здагадаліся і назвалі яе!

Нават за хатняе заданне дзеці не пакрыўдзіліся, хоць і на канікулах яны цяпер: паглядзець мультфільмы па творах Уладзіміра Суцеева “Капрызная кошка” і “Мышаня і аловак” ды вызначыць адмоўныя рысы характараў кошкі і мышаняці, а таксама даказаць, што такі маленькі аловак валодае вялікай сілай у нашым штодзённым жыцці.

Оставить ответ