Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае Дзень моладзі – свята творчасці і натхнення, энергіі и запалу, пазнання і самасцвярджэння, любові і рамантыкі.
16 чэрвеня зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі запрасіла наведацца чытачоў на арт-праграму “У аб’ектыве камеры”.
Мерапрыемства пачалося з цікавага паведамлення бібліятэкара аб мастацтве фатаграфіі. З вынаходствам фатаграфіі чалавецтва разам з кнігадрукаваннем атрымала яшчэ адзін універсальны сродак пазнання свету і распаўсюджвання ідэй і вобразаў. Няма практычна ніводнай прафесіі, дзе не знайшлося б месца для фатаграфіі, не кажучы ўжо пра паўсядзённае жыццё кожнага з нас. Фатограф, як летапісец, павінен, перш за ўсё зафіксаваць факт, як імгненне гісторыі …
Зараз у моладзі вельмі папулярна сэлфі, а каб фотаздымкі атрымліваліся больш прафесійнымі, бібліятэкар падрыхтавала прэзентацыю “Улыбайся! Ты в кадре!” з парадамі, якія дапамогуць кожнаму стаць больш фотагенічным. Дзяўчаты даведаліся шмат цікавай інфармацыі, а самыя смелыя паспрабавалі сябе ў ролі фотамадэлі.
Далей бібліятэкары прапанавалі паўдзельнічаць у тэсце “Что вы увидели на фотографии первым”, трэба было проста паглядзець на малюнак і сказаць, што ўбачылі першым. Абстрактныя карціны здольныя выявіць, што ў вас на розуме, і раскрыць схаваныя рысы чалавека. У тэсце дзяўчаты даведаліся пра сябе шмат новага. А ў падрыхтаванай віктарыне “Фотография” усе актыўна ўдзельнічалі і паказалі свае добрыя веды.
Вялікую цікавасць вызвала выстава «Остановись, мгновенье!», на якой была прадстаўлена літаратура па фотамастацтву і альбомы з краявідамі роднай Беларусі.








Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.