Урок незнарок

Урок незнарок

размещено в: Новости | 0

15 студзеня супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі–філіяла №2 была арганізавана сустрэча з беларускім пісьменнікам Анатолем Зэкавым. Адбылася яна ў ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Маладзечна» з вучнямі 3-х класаў. Прадставіла пісьменніка настаўніца С.А.Ермаковіч. Некалькі слоў аб творчасці А. М. Зэкава сказаў краязнавец і пісьменнік Міхась Казлоўскі.

Анатоль Мікалаевіч чытаў свае вершы-заданні, загадваў загадкі на лагічнае мысленне. Яшчэ пісьменнік прапаноўваў у вершаваным выглядзе матэматычныя задачы, рэбусы. Атрымаўся незвычайны ўрок-гульня. Дзеці з цікавасцю выконвалі нескладаныя матэматычныя дзеянні. За кожны правільны адказ вучні атрымоўвалі кніжныя закладкі і іншыя прызы. На працягу сустрэчы школьнікі задавалі пытанні  пісьменніку і атрымоўвалі адказы-загадкі. Напрыклад, каб даведацца яго ўзрост, трэба было да году Вялікай Перамогі дадаць лічбу дзесяць.

Урок прайшоў дынамічна і змястоўна. У гульнёвай форме вучні атрымалі дадатковыя веды па літаратуры, мове, матэматыцы.

На развітанне, настаўніца падзякавала пісьменніка і выказала спадзяванне на далейшыя творчыя сутрэчы.

Оставить ответ