На іх ад розных бед замовы,
Ва ўсе часы для нас яны –
Як сімвал матчынай любові,
Як знак людское дабрыні.
А. Нефрановіч
Многія з нас хацелі б пачуць галасы сваіх продкаў, даведацца, пра што думалі і пра што марылі ў старажытнасці пакаленні беларусаў, што яны любілі, чаго баяліся, каго паважалі і што хацелі б распавесці нам, сваім нашчадкам. Гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышытым вырабам, якія захаваліся да нашага часу.
25 мая адзначаецца Дзень беларускага ручніка. Напярэдадні свята, 20 мая супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правялі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняй школы № 12 г. Маладзечна” мерапрыемства “Умельства рук, душы натхненне”.
Бібліятэкары пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення беларускага ручніка, з разнастайнасцю арнаментаў і значэннем сімвалаў на ім. Дзеці з цікавасцю даведаліся, што калі ўважліва прыгледзецца да чароўных узораў, то ў іх можна шмат чаго “прачытаць”. Арнамент – гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці. У пасланнях нашых продкаў сканцэнтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, пачуцці шчасця або смутку і многае іншае.
На прыканцы мерапрыемства навучэнцаў чакала экскурсія-віктарына “Повязь часоў” дзякуючы якой яны паспаборнічалі ў эрудыцыі і яшчэ больш узбагацілі свае веды.
А ўявіць, якое вялікае мноства ручнікоў з іх непаўторным багаццем арнаментаў было ў нашых продкаў, дапамагла падрыхтаваная бібліятэкарамі выстава “Таямніцы беларускага ручніка”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.