Паважаныя сябры!
26 лістапада спаўняецца 90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча,
беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, сцэнарыста, класіка беларускай літаратуры.
Гэта – адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, гуманістычным гучаннем.
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у анлайн-квэсце “Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы”.
Вам патрэбна выканаць тры заданні. Пасля выканання кожнага задання, перад вамі будзе адкрывацца спасылка – пропуск у наступнае заданне.
Першых трох удзельнікаў, якія справяцца з заданнямі квэста, чакаюць прызы!
Тэрмін правядзення квэсту: 5 лістапада – 25 лістапада.
Каб пачаць удзел, прайдзіце па спасылцы…