Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

размещено в: Новости | 0

Падведзены вынікі квэста.

З 5 па 25 лістапада 2020 года на афіцыйным сайце ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” прайшоў у анлайн фармаце квэст “Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы”, які быў прымеркаваны да 90-годдзя вядомага беларускага пісьменніка. Гульня была даступна таксама ў сацыяльных сетках бібліятэкі: “Одноклассники”, “ВКонтакте”, “Фейсбук”.

Квэст уключаў: філворд з прозвішчамі герояў твораў пісьменніка, тэкст, дзе трэба было замест прабелаў упісаць факты з біяграфіі У.Караткевіча і конкурс “Знайдзі пару”, дзе трэба было да цытаты аўтара падабраць вокладку адпаведнай кнігі. Пасля выканання кожнага задання, адкрывалася спасылка – пропуск у наступнае заданне.

Па ўмовах квэсту ўдзельнікі, якія паспяхова прайшлі квэст, павінны былі на электронную пошту бібліятэкі паслаць фразу “Я справіўся” і тры першыя з іх – атрымаць дыпломы і прызы.

Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у анлай-квэсце. Віншуем пераможцаў!

Оставить ответ