Узоры беларускай душы: Дзень беларускага ручніка

размещено в: Новости | 0

Абрусы, ручнікі

І посцілкі – надзіва.

Любоў, жыццё, вякі

І ўся мая радзіма…

Не буду варажыць

Аб густах і жаданнях.

Я знаю: скарб ляжыць

У куфрах старадаўніх.

 Панчанка П.

25 мая адзначаецца Дзень беларускага ручніка. Для нашага народу ручнік – не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць.

6 чэрвеня зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі правяла для навучэнцаў ДУА «Гімназія №7 г. Маладзечна» пазнавальную праграму “Узоры беларускай душы”.

Супрацоўнік расказала пра гісторыю ўзнікнення беларускага ручніка, яго віды і сімвалічнае значэнне арнаментаў, пра традыцыі яго выкарыстання. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях “Пабудуй адпаведнасць” і ў народнай гульне “Ручнік”. Падрыхтаваная прэзентацыя пазнаёміла з вялікай колькасцю сімвалаў, якія выкарыстоўваліся пры ўпрыгожванні ручніка. На прыканцы быў прадэманстраваны фільм “Гісторыя ручніка”.

Для наведавальнікаў бібліятэкі была падрыхтавана выстава-прагляд “Узоры беларускай душы”, якая пазнаёміла з вялікім багаццем беларускіх ручнікоў, арнаментаў і вышыўкай. Унікальнасць выставы ў тым, што яна прапануе пазнаёміцца з літаратурай і ўбачыць найбольш распаўсюджаныя арнаменты, якія выкарыстоўваліся беларускімі майстрамі.

 

 

Оставить ответ