7-8 чэрвеня ў рамках XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019” супрацоўнікі бібліятэк ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” прынялі ўдзел у рабоце гульнёвай пляцоўкі “Тэрыторыя дзяцінства” у Парку імя Перамогі.
Для наведвальнікаў пляцоўкі была аформлена кніжная выстава “Казкі ХХІ стагоддзя”, побач з ёй размясцілася зона творчасці. Жадаючыя маглі пагуляць у “бібліялато” і “напольныя” шашкі. Прываблівалі дзве фотазоны для хлопчыкаў і дзяўчынак у выглядзе аўтамабіля і карэты.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.