2 красавіка супрцоўнікі залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі наведалася ў госці да выхаванцаў ДУА «Яслі-сад №32 г. Маладзечна». Да Міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка, бібліятэкары і кіраўнік тэатральнай студыі «Её величество – игра» Іванькіна Галіна Пятроўна падрыхтавалі пазнавальна-гульнёвую праграму “Тэатральны аукцыён”.
У вясёлай форме бібліятэкар расказала пра гісторыю тэатра. Дзеці даведаліся, што акцёрамі тэатра могуць быць не толькі людзі, але і лялькі, і нават звяры, а таксама як можна самім арганізаваць тэатральнае прадстаўленне. Усе ахвотна ўдзельнічалі ў тэатральнай гульні: “Я – міміка!”
Галіна Пятроўна спынілася на самым блізкім для дзіцячага сэрцы тэатры – тэатры лялек і пазнаёміла выхаванцаў з лялькай – катком. Дзеці з задавальненнем прыдумлялі імёны ляльцы, а яшчэ колькі яму гадоў і што ён любіць есці. А ў гульне з мячыкам “Скажы ласкава” усе дзеткі паказалі, як яны умеюць уважліва слухаць.
У заключэнне дзеці самі прынялі ўдзел у тэатральным экспромце: яны разыгралі казку “Теремок” і адчулі сябе сапраўднымі артыстамі.
Магія тэатра стварае цёплую, хатнюю атмасферу, дзе нават самыя сціплыя дзеткі могуць адчуць сябе акцёрамі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.