Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Таіса Трафімава – педагог, журналіст, актрыса, паэтка-песенніца, перакладчыца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар многіх калектыўных паэтычных кніг, альманахаў, анталогій, даведачных выданняў.

Нарадзілася 21 студзеня 1955 года ў пасёлке Манькова (Сяражскі сельскі савет), Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка.

У школьныя гады актыўна ўдзельнічала у драмгуртку. У восьмым класе надрукавала першы артыкул пра школьны выпускны баль у слуцкай раённай газеце “Шлях Ільіча” (цяпер газета “Слуцкі край”).

Пасля заканчэння школы паступіла ў Мінскае педвучылішча на факультэт дашкольнага выхавання. Пасля вучобы вучылішчы была размеркавана на працу ў Маладзечна, дзе  пражыла 33 гады. Лічыць Маладзечна калыскай сваёй творчасці.

Як педагог вяла ў перыядычным друку рубрыкі “Школа сямейнага выхавання”, “Свет нашых захапленняў”, “Энтузіясты культуры”, “Мама пачытай” і іншае. Актыўна ўдзельнічала ў грамадска-культурным жыцці горада. Праводзіла тэматычныя вечарыны, прэзентацыі, канцэрты. Спявала ў царкве, народным ансамбле “Спадчына”.

Некалькі гадоў працавала ў Мінскім абласным драматычным тэатры горада Маладзечна.

У 1986 годзе паступіла на факультэт журналістыкі ў Беларускі джяржаўны універсітэт. У 1992 годзе абараніла дыпломную работу.

У 1994 годзе прынялі ў Саюз беларускіх журналістаў. Актыўна супрацоўнічала  з галоўнай рэдакцыяй літаратурна-драматычных праграм Белдзяржтэлерадыё — цыклы “Шчырага сэрса парывы”, “Мова — душа народа”, “Белы аркуш”. 15 гадоў кіравала літаратурным аб’яднаннем “Узлёт”.

У 2007 годзе пераехала ў Мінск.

Вершы Таісы Трафімавай убачылі свет у кнігах серыі “Школьная бібліятэка”— “Краіну родную люблю” (2010), “На мове сэрца” (2013), зборніку вершаў паэтаў Беларусі і Расіі “Неделимое русло” (Санкт-Пецярбург — 2014); у кнізе-прызнанні сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Па праву жывога” (2014).

Друкавалася ў газеце “ЛІМ”; часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Роднае слова”, “Першацвет” і інш. Аўтар трох зборнікаў паэзіі: “Усміхнуся вятрам” (1998), “Зёлкі ад пакут” (1998), “Паспелі вішні” (2005), аўтабіяграфічнай паэмы “Вёска пад ліпамі” (2011). Песні на яе вершы ўвайшлі ў залаты фонд беларусскай эстрады,  выконываюца на “Славянскім базары”, фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне,  рэгіянальных і міжнародных фестывалях у Расіі, Украіне, Германіі, Турцыі, Балгарыі.

Узнагароджана “ Залатым медалём”  упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама і абкама прафсаюзаў работнікаў культуры за перамогу ў абласным аглядзе творчых калектываў (1977), нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2014).

Трафімава, Т. Усміхнуся вятрам / Таіса Трафімава.  Палон нябёсаў / Зоя Падліпская. –  Мінск : Дзярж. прадпрыемства “Дом прэсы”, 1998. – 62, [1] с.

Падліпская, З. У вэлюме завей/Зоя Падліпская. Паспелі вішні/ Таіса Трафімава.-Мінск: Мастацкая літаратура,2005.-109,[1] с.

Зоя Падліпская і Таіса Трафімава — дзве паэтэсы, два лёсы, дзве сястры… Яны розныя, як зоркі ў небе, як кветкі ў лузе… Адно, што іх яднае, — гэта любоў і павага да роднай зямлі, да тых простых людзей, сярод якіх яны выраслі, з якімі сення жывуць і працуюць.

Трафімава, Т. Вёска пад ліпамі: паэма / Таіса Трафімава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 94, [1] с.

Аўтабіяграфічная паэма Таісы Трафімавай “Вёска пад ліпамі” прасякнута любоўю да родных каранёў, дарагіх сэрцу мясцін Случчыны, дзе прайшло дзяцінства паэтэсы. Кожны радок паэмы кранае душу жыццёвай праўдай і шчырай прасветласцю.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ