Да Дня беларускай навукі, які з 1993 года штогадова адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня, супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча правялі для навучэнцаў Маладзечанскага палітэхнічнага каледжа прэзентацыю праекта “HomoSapien2020RoboSapien”, адной часткай якога з’яўляецца і “ТОП-10 беларускіх вучоных”.
Сам праект распрацаваны з мэтай развіцця патэнцыялу і цікавасці моладзі да інтэлектуальнай, навукова-тэхнічнай творчасці, як сродку павышэння канкурэтнай здольнасці Беларусі на міжнароднай арэне. У праграму праекта ўключаны маладзевые батлы (віртуальныя, стацыянарныя), конкурсы праектаў і ініцыятыў ў галіне навукі і тэхнікі.
“ТОП-10 беларускіх вучоных” быў прадстаўлены такімі знакамітымі іменамі, як Міхаіл Арцем’еў – вучоны ў галіне нанахіміі, доктар хмічных навук; Мікалай Куляшоў – доктар фізіка-матэматычных навук; Сяргей Гапоненка – фізік,член-карэспандэнт НАН Беларусі і інш.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.