Творчая сустрэча з Ірынай Шатыронак

размещено в: Новости | 0

У цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла чарговая творчая сустрэча.

На гэты раз – з пісьменніцай, празаікам, журналістам, літаратурным крытыкам  Ірынай Шатыронак.

Сама літаратурным крытыкам Ірына сябе не лічыць, кажа што яна” чытач са стажам”.

Адметна тое што нарадзілася Ірына ў Маладзечне, у сям’і чыгуначнікаў. Як сама ўспамінала, «за пешаходным мостам ў працоўным раёне прайшлі дзіцячыя гады і юнацтва». І хоць больш за трыццаць гадоў Ірына Шатыронак жыве ў Гродне, яна не забывае сваю малую радзіму. Мінуламу прысвечаны яе мастацкая дылогія «Стары двор майго дзяцінства», а таксама кніга «Стары двор».

У новай аповесці  надрукаванай у часопісе “Нёман” № 11 2018г. “Жить будем потом”, як прызнаецца сама аўтар, скрозь радкі бачна наш Маладзечна.

Пад час мерапрыемства  Ірына прэзентавала сваю новую кнігу “Авторская колонка”

Зборнік знаёміць чытача з актуальнымі пытаннямі сучаснай літаратуры: таямніца і прырода творчасці, ролю бібліятэк, класіка і маладыя літаратары, прафесіяналізм і графоманством, таленты і прыхільнікі, тэорыя і практыка і многае іншае.

З гасцямі сустрэчы Ірына Шатыронак падзялілася сваімі творчымі планамі, адказала на пытанні аб сваіх творах, аб сучаснай прозе і паэзіі маладых аўтараў.

Многіх чытачоў  цікавіла меркаванне пісьменніцы ў каго з сучасных творцаў  ўсё ж ёсць «гэта сумленнае пісьменніцкае слова».”

Ірына прывяла прыклад многіх сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія адпавядаюць значэнню “сумленнае пісьменніцкае слова”. Сярод іх былі імёны аўтараў, якіх знайшла менавіта яна. Адзін з іх -Георгій Кісялёў.

Оставить ответ