9 чэрвеня ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023” у ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” прайшла творчая сустрэча з пісьменнікамі – членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Уступнае слова сказаў Малахоўскі Рагнед Юр’евіч, намеснік старшыні Мінскага абласнога Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён пагутарыў з прысутнымі пра беларускую літаратуру, яе значэнне ў інтэлектуальным і духоўным развіцці асобы.
На сустрэчы прысутнічалі пісьменнікі Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна, Мітрашчанкава Аксана Уладзіміраўна і Бярэзіна Тамара Іванаўна. Яны падзяліліся з удзельнікамі мерапрыемства сваёй творчасцю, зачытаўшы ўслых вершы і апавяданні. Прысутныя з вялікім задавальненнем адгадвалі аўтарскія загадкі.
Сустрэча атрымалась вельмі цёплай і пазнавальнай.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.