6 сакавіка бібліятэкары зала мастацтва правялі творчую сустрэчу з Марыяй Шэбанец “Зоркі на траве”. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага каледжу.
На пачатку мерапрыемтсва Марыя расказала пра сябе, потым яна чытала свае вершы, урыўкі з паэмы “Страчаная краіна” і спявала свае песні, адказвала на пытанні.
Паэтка пазнаёміла прысутных са сваімі зборнікамі вершаў “Ціхае шчасце”, “Таямніца”, якія падаравала бібліятэцы. Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.