Творчая сустрэча з Людмілай Кебіч

размещено в: Новости | 0

У рамках XXIV Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025” ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” сумесна з ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі правялі творчую сустрэчу з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, паэтам, старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Кебіч “Літаратурны Алімп Беларусі”. Людміла Антонаўна – актыўны грамадскі дзеяч, паспяховая, запатрабаваная пісьменніца, прафесійны педагог. Аўтар 28 кніг паэзіі, прозы, кніг для дзяцей, зборнікаў песен. Сярод якіх вылучаюцца – “Па музычных законах”, “Зялёная рутвіца”, “На беразе белай ракі”, “Ключы ад Неба”, “Дамінанты лёсу”, “Бэзавы дом”, “Неба ў дыяментах” і інш. Яе вершы ўвайшлі ў падручнікі “Музыка” для 2-га класа і шматлікія калектыўныя зборнікі. Перакладаліся вершы на рускую, украінскую, азейбарджанскую, літоўскую, калмыцкую  і польскую мовы.

На літаратурным Алімпе ў Маладзечна знакамітую асобу віталі дырэктар ДУК “Маладзечанская раённая цэнтральная бібліятэкаімя Максіма Багдановіча” Марыя Стаселевіч, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, вядучы метадыст праектна-выставачнага сектара аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Радзівончык.

Нарадзілася Людміла Кебіч ў г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Аўтар распавяла аб сваім жыцці, творчых поспехах. Многае ў яе творчасці звязана з радзімай, з дзяцінствам, што для кожнага становіцца памятным на ўсё жыццё. Маладзечна Людміла Антонаўна таксама лічыць месцам душэўнага прыцягнення. Тут прайшлі гады маладосці —вучоба ў тагачасным Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага. Паэтка вельмі пранікнёна чытала свае творы і пела песні.

Оставить ответ