20 мая ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла творчая сустрэча з краязнаўцам Алесем Аляксандравічам Раткевічам пад назвай “Сэрцу любы родны край”.
Алесь Аляксандравіч Раткевіч дабраахвотны арганізатар і каардынатар практычных работ па рэстаўрацыі помнікаў, аднаўленні брацкіх магіл ахвяр вайны, усталяванні мемарыяльных дошак на Вілейшчыне, Маладзечаншчыне, Смаргоншчыне. Аўтар шматлікіх артыкулаў. На краязнаўчую тэму выдаў асабістыя кнігі: “Невядомая гісторыя майго краю”, “Па другі бок мяжы”, “Праз смерць і пакуты”, “Узлёт, падзенне і надзея на адраджэнне”, “Сэрцу любы родны край”. Суаўтар першага гістарычнага зборніка “Вілейскі павет”.
Падчас сустрэчы Алесь Аляксандравіч распавядаў пра сваю грамадскую дзейнасць, кнігі, чытаў вершы.
У завяршэнні мерапрыемства аўтар падарыў чытачам бібліятэкі свае кнігі: “Сэрцу любы родны край” и “Узлёт. Падзенне і надзея на адраджэнне”.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.